Yumfolio

дапамога з тваёй кнігай рэцэптаў

напішы нам

калі нешта не працуе або ёсць ідэя для Yumfolio, напішы на пошту. калі паведамляеш пра памылку, пазнач мадэль iPhone, версію iOS і што адбылося. пры жаданні дадай здымак экрана.

напісаць ліст

як перанесці кнігу на новы iPhone?

на старой прыладзе адкрый налады Yumfolio і дачакайся статусу «захавана ў iCloud». на новай увайдзі ў той жа Apple Account, уключы iCloud і адкрый Yumfolio з інтэрнэтам. адновяцца рэцэпты, фота, папкі і спіс пакупак, якія паспелі захавацца ў воблаку.

чаму змены яшчэ не захаваны ў iCloud?

правер інтэрнэт, уваход у iCloud і вольнае месца ў воблаку. пакінь Yumfolio адкрытым і націсні «сінхранізаваць» у наладах. пакуль адпраўка не завершана, новыя змены застаюцца толькі на гэтай прыладзе.

ці можна карыстацца без інтэрнэту?

так. рэцэпты і спіс пакупак захоўваюцца на iPhone. сінхранізацыя працягнецца, калі з’явіцца інтэрнэт і праграма будзе адкрыта.

што будзе пасля выдалення праграмы?

лакальная копія выдаліцца з прылады. даныя, ужо захаваныя ў iCloud, застануцца там. выдаленне асобнага рэцэпта ў Yumfolio сінхранізуецца паміж прыладамі.

як змяніць мову?

націсні на шасцярэньку і выберы русский, беларускую або English.